Да чарговага конкурсу “Эўрабачаньне-2009” у Маскве яшчэ два месяцы, а эмоцыі ўжо б’юць цераз край. Грузія адмовілася ад удзелу ў мерапрыемстве, абвінаваціўшы зьнешнія сілы ў палітычным ціску на аргкамітэт фэстывалю.