Беларусь – адна з найбольш рэпрэсіўных краінаў сьвету. Такая выснова робіцца ў штогадовым дакладзе амэрыканскай праваабарончай арганізацыі “Freedom House”. Паводле клясыфікацыі арганізацыі 90 краінаў сьвету ў 2007 годзе былі свабоднымі, 60 – часткова свабоднымі і 43, у тым ліку і Беларусь – несвабоднымі.