Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Малдову цяжка назваць міжнароднай сэнсацыяй. Ужо калі прэзыдэнт Украіны запрашае «апошняга дыктатара Эўропы» на сваю інаўгурацыю, а потым просіць паспрыяць перамовам па вырашэньні канфлікту на ўсходзе сваёй краіны, то чаму гэтага нельга кіраўнікам Малдовы? Аднак праблема насамрэч ёсьць, хоць і ня ў тым, што ляжыць на паверхні.