Уладзімер Глод, Менск Паводле інфармацыі з афіцыйных крыніц, апоўдні на Кубу вылецела беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Яна возьме ўдзел у саміце Руху недалучэньня. Пакуль Беларусь там прадстаўляе міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў. А так званымі “прэзыдэнцкімі” днямі, калі слова даецца кіраўнікам дзяржаваў, згодна з рэглямэнтам саміту, лічацца два апошнія дні форуму – 15 і 16 верасьня.