У Эўрапейскім парлямэнце спадзяюцца на больш рашучыя крокі афіцыйнага Менску ў захаваньні правоў чалавека і дэмакратыі. У Страсбуры парлямэнтары правялі дыскусію, а на наступным тыдні яны прымуць адмысловую рэзалюцыю.
Актывісту Аляксандру Баразенку, фігуранту “справы 14-ці”, сёньня вынесьлі другое папярэджаньне.
Сёньня ў Менску каля дзьвюх тысяч чалавек узялі ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі. Акцыя адбывалася ў раёне Акадэміі навук.
Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з эканамістам Аляксандрам Чубрыкам.
Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з дырэктарам праграмаў “Расея — Эўразія” нямецкага таварыства зьнешняй палітыкі Аляксандрам Рарам.
Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з палітолягам Аляксандрам Класкоўскім.
Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка правёў нефармальную сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым у Краснай Паляне ля Сочы. Гэты візыт адбыўся пасьля далучэньня Беларусі да праграмы “Ўсходняе партнэрства”.