Як рыхтуюцца да прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі патэнцыйныя кандыдаты?
У інтэрнэце апублікаваны праект пастановы беларускага ўраду «Аб зацьвярджэньні палажэньня пра парадак абмежаваньня доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў да інфармацыі, забароненай для распаўсюджваньня адпаведна з заканадаўчымі актамі».
3 ліпеня чацьвёрты раз ад 2006 году сустрэліся кіраўнікі Беларусі і Азэрбайджану Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў. На перамовах у Баку зноў уздымалася пытаньне аб супрацоўніцтве ў сфэры энэргетыкі. Кіраўнік Беларусі прыбыў у Баку разам з малодшым сынам Колем.
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя па выніках мясцовых выбараў стварыла «Раду народных дэпутатаў» і сёньня падчас прэсавай канфэрэнцыі на сядзібе БНФ распавяла пра вынікі яе дзейнасьці.
Рада Беларускага незалежніцкага блёку (БНБ) прыняла за аснову прапановы Партыі БНФ па працэдуры вызначэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты. Пасяджэньне адбылося 1 чэрвеня. Аднак ці ўдасца дасягнуць кампрамісу?
Пытаньні фармаваньня Мытнага саюзу кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сёньня абмеркаваў зь першым віцэ-прэм’ерам Расеі Ігарам Шувалавым.
А.Лукашэнка сустрэўся зь першым віцэ-прэм'ерам Расеі І.Шувалавым. Шувалаў заявіў, што ўсе спрэчныя пытаньні па Мытным саюзе ўзгодненыя, за выключэньнем найбольш адчувальных для беларускага боку, якія яму і даручана абмеркаваць у Менску.
Сёньня ў менскім гатэлі Crowne Plaza Юры Глушакоў абвешчаны кандыдатам у прэзыдэнты ад Беларускай партыі «Зялёныя».
31 траўня ў менскім гатэлі Crowne Plaza Юры Глушакоў аб'яўлены кандыдатам у прэзыдэнты ад Беларускай партыі "Зялёныя".