Ад савецкіх часоў 8 сакавіка ў Беларусі адзначаецца як дзяржаўнае сьвята — міжнародны жаночы дзень. Аднак ці ёсьць нагода для сьвяткаваньня, ці забясьпечаная ў краіне гендэрная роўнасьць?
Cтаршыню КДБ Вадзіма Зайцава, які знаходзіцца ў сьпісах неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу, прэм’ер-міністар Беларусі камандзіраваў у Рым. Адпаведнае распараджэньне падпісана 28 лютага. Ці насамрэч Зайцаў зьбіраецца наведаць Італію?
Старшыня Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў заявіў карэспандэнту «Свабоды», што ягоны заклік як мага хутчэй увесьці расейскі рубель у Беларусі — гэта толькі «асабістае меркаваньне». Што хаваецца за заявай Рубінава?
Місія МВФ, якая скончыла працу ў Беларусі, рэкамэндуе беларускім уладам стрымліваць інфляцыю, адмовіцца ад значнага павышэньня заробкаў і лібэралізаваць цэны.
2 сакавіка Беларусь пакінуць амбасадары Вугоршчыны, Італіі, Латвіі, Літвы, Нямеччыны, 4 сакавіка зьедуць амбасадары Чэхіі і Францыі.
Як рэагуюць на дыпляматычную вайну паміж Эўразьвязам і афіцыйным Менскам у Беларусі? У каго большыя шанцы на перамогу ў гэтым супрацьстаяньні?
Палітык Вінцук Вячорка назваў рэакцыю афіцыйнага Менску неадэкватнай.
Шэф-рэдактар «Народнай волі» Сьвятлана Калінкіна ня бачыць у дзеяньнях афіцыйнага Менску ніякай дыпляматыі. А толькі эмоцыі, гістэрыку і ніякай лёгікі.
Камэнтуючы дыпляматычны крызіс з Эўразьвязам, былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч выказаў перакананьне, што сэнс у санкцыях ёсьць і гэта ўрэшце дасьць вынік.
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч заявіў, што ўсю адказнасьць за дыпляматычны крызіс і за ізаляцыю Беларусі нясе афіцыйны Менск і непасрэдна Аляксандар Лукашэнка.