Агульная пазыцыя Эўразьвязу, і ў тым ліку Латвіі, такая, што амбасадары вернуцца ў Беларусь тады, калі афіцыйны Менск будзе гатовы наагул да дыялёгу з Эўразьвязам.
Як хутка вернуцца эўрапейскія амбасадары ў Беларусь? Што будзе спрыяць іх вяртаньню ў Менск?
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька паведаміў, што ў яго заплянаваны шэраг працоўных сустрэчаў у Маскве.
Віктар Івашкевіч стаў шаснаццатым невыязным апазыцыянэрам за межы Беларусі. Гэтым разам улада апрабоўвае новы спосаб апраўданьня свайго сьпісу невыязных — праз судовыя пазовы «шараговых рабочых».
Маці расстралянага Ўлада Кавалёва дамагаецца ад уладаў, каб ёй аддалі цела расстралянага сына для пахаваньня паводле праваслаўнага абраду.
Былому палітвязьню, каардынатару «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандру Атрошчанкаву вярнулі пашпарт.
Невыязныя беларускія апазыцыянэры пакуль не дамагліся выключэньня іх са сьпісу асобаў, якім абмежаваны выезд за мяжу. Таксама пакуль ня выявіліся новыя прозьвішчы з «чорнага сьпісу», складзенага беларускімі ўладамі.
Сакрэтныя дакумэнты з адміністрацыі прэзыдэнта працягваюць трапляць на апазыцыйны сайт «Хартыя’97». Паводле службовага ліста, які разьмясьціла «Хартыя’97», кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей незадаволены абаронай унутранай інфармацыі ў дзяржаўных органах.
Лідэрам апазыцыі Анатолю Лябедзьку, Сяргею Калякіну і Алясандру Атрошчанкаву, якіх учора судзілі ў Оршы, дагэтуль не вярнулі пашпарты. Яны вінавацяць міліцыю ў крадзяжы дакумэнтаў.