Перад сустрэчай з прэзыдэнтам Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Рыкарда Мільёры, які знаходзіцца ў Беларусі зь візытам, старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што АБСЭ трэба мяняць сваю стратэгію адносна Беларусі. Падчас дэбатаў і выступаў апазыцыйныя кандыдаты заклікаюць не ісьці галасаваць.
Кандыдат у дэпутаты Ўладзімер Падгол выступіў па тэлеканале «Беларусь-2». У яго на трыбуне былі прымацаваны сьцяжкі ЗША, Эўразьвязу і бел-чырвона-белы.
У судзе Маскоўскага раёну Менску 7 верасьня не адбыўся разгляд адміністратыўнай справы лідэра моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» — «Zмена» Паўла Вінаградава.Яго жонка Сьвятлана распавяла, што справа накіраваная на дапрацоўку.Аднак Паўла не вызвалілі, ён застанецца ў турме на Акрэсьціна да панядзелка.
6 верасьня Менскі гарадзкі суд вынес прысуд па гучнай карупцыйнай справе былога намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму і былога кіраўніка БРСМ Леаніда Кавалёва. За хабар яго асудзілі на сем гадоў пазбаўленьня волі.
Цэнтравыбаркам забараніў давераным асобам браць удзел у тэле- і радыёдэбатах, калі гэтыя давераныя асобы — самі кандыдаты ў дэпутаты. Таксама кандыдаты атрымліваюць адмовы ў публікацыі сваіх праграм у дзяржаўных газэтах.
5 верасьня ў кватэру да актывіста моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» — «Zмена» Ягора Віняцкага прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, каб правесьці ператрус.
У Менскім гарадзкім судзе 6 верасьня чакаецца аднаўленьне разгляду справы былога намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму, былога першага сакратара БРСМ Леаніда Кавалёва.
Апазыцыйную суполку «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» зноў захапілі спэцслужбы. Раней гэтая суполка была захопленая, выдаленая, а потым зноў адноўленая.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 3 верасьня сустрэўся з расейскім палітычным дзеячам, дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі першага, чацьвёртага, пятага скліканьняў, дырэктарам Інстытуту краін СНД, сябрам Рады па зьнешняй і абароннай палітыцы Канстанцінам Затуліным.