Палітвязень Мікола Статкевіч напісаў у лісьце да жонкі, што 1 лістапада яго нарэшце вывелі да сьвятара.
Актывіст «Маладога фронту» Раман Васільеў затрыманы 8 лістапада ў Менску каля пад’езду свайго дома.
Вярхоўны суд паведаміў маці Ўладзіслава Кавалёва, пакаранага сьмерцю па справе аб выбуху ў менскім мэтро, што наглядная скарга на сьмяротны прысуд знаходзіцца на разглядзе.
Цэнтравыбаркам пачаў распрацоўку законапраекту аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс. Такое даручэньне даў Аляксандар Лукашэнка.
Расея плянуе ў чацьвёртым квартале 2012 года паставіць у Беларусь 4,8 млн тон нафты. І толькі ў тым выпадку, калі Беларусь паставіць Расеі 200 тысяч тон бэнзіну.
Сябры каапэратыву індывідуальных забудоўшчыкаў «Пэйзаж» непадалёк ад Ждановічаў цьвердзяць, што сябра каапэратыву, былы супрацоўнік КДБ Аляксандар Казак быў знойдзены забітым у лесе.