Свабода апытала прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў і рухаў наконт «Народнага рэфэрэндуму», які хочуць зладзіць кампанія «Гавары праўду», рух «За свабоду» і партыя БНФ.
Група беларусаў зьвярнулася ў Камітэт ААН па правах чалавека з заявай, у якой заклікае ААН прымусіць улады краіны выконваць міжнародныя абавязацельствы.
Кіраўнік асацыяцыі «Нерухомасьць» Мікалай Прасталупаў пракамэнтаваў Свабодзе намер беларускіх уладаў перавесьці не прыватызаванае грамадзянамі жыльлё ў камэрцыйнае. Адпаведны праект указу ўжо падрыхтаваны.
Фігуранта справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году Васіля Парфянкова зноў абвінавачваюць у парушэньні правілаў адбыцьця хатняга прафіляктычнага нагляду. 17 траўня яго выклікаюць у суд.
Мастачка Нінэль Шчасная памерла на 80-м годзе жыцьця пасьля працяглай хваробы.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Менску Аляксандар Герасімаў.
Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Менску затрыманы галоўны інжынэр камэрцыйнага цэнтру «Экамэдсэрвіс», які адказваў за абслугоўваньне апарата штучнага дыханьня.
Дакладчык па Беларусі Эўрапейскага парлямэнту Юстас Палецкіс заявіў, што ніколі не казаў пра хуткае вызваленьне беларускіх палітвязьняў. Палітык адзначае, што такія чаканьні былі сярод беларускай апазыцыі.
Журналісты «Радыё Рацыя» Генадзь Барбарыч і Аляксандар Ярашэвіч выйшлі на волю ўвечары 29 красавіка пасьля адміністрацыйнага арышту на трое сутак.