З 4 чэрвеня ў пунктах пропуску на беларускай мяжы грамадзян, якія едуць у Беларусь на аўтамабілях празь «зялёны» калідор, накіроўваюць да мытнікаў на «чырвоны» па пяці прыкметах.
Дэпутат Сойму Літвы Эмануэліс Зінгерыс у інтэрвію Радыё Свабода пракамэнтаваў сёньняшнія рэзкія заявы старшыні Эўрапарлямэнту Марціна Шульца адносна афіцыйнага Менску.
Эўразьвяз зьняў санкцыі супраць беларускага гарэлачнага заводу «Аквадзіў», кампаніі «Спорт-пары» і Ганны Шадрынай, былой намесьніцы галоўнага рэдактара друкаванага органа Аляксандра Лукашэнкі — газэты «Советская Белоруссия».
Лідэра «Зьмены» Паўла Вінаградава выклікалі ў міліцыю Маскоўскоўскага раёну Менску для прафіляктычнай гутаркі.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прапанаваў правесьці аўдытарскую праверку дапамогі, якую выдзяляюць дэмакратычныя краіны на падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Матэрыялы крымінальнай справы адносна Андрэя Гайдукова, які абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, паступілі ў Віцебскі абласны суд.
Рэдакцыя часопіса «Arche» атрымала ад Міністэрства інфармацыі дакумэнты аб перарэгістрацыі. Раней часопісу чатыры разы адмаўлялі ў перарэгістрацыі.
Міністар інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі заявіў пра адсутнасьць праблемаў са свабодай слова ў краіне.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што падлік галасоў у Расеі за беларускую ўдзельніцу «Эўрабачаньня» Алёну Ланскую быў палітызаваны і фальсыфікаваны. Паводле канчатковых вынікаў, за Ланскую ў Расеі ніхто не прагаласаваў.
Увечары 20 траўня скончылася доўгатэрміновае трохсуткавае спатканьне Марыны Лобавай з сынам Эдуардам, які зьняволены ў Івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы». На сустрэчы быў таксама 19-гадовы Эдуардаў брат Уладзіслаў.