Вярхоўны суд 31 ліпеня разгледзіць скаргу на Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончаму грамадзкаму аб’яднаньню «За справядлівыя выбары».
Апоўначы завяршаецца двухгадовы тэрмін адбыцьця пакараньня ў Аляксандра Фядуты, Андрэя Дзьмітрыева, Сяргея Вазьняка і Віталя Рымашэўскага.
Улады вырашылі пазбавіцца ад пагалоўя сьвіней у прыватным сэктары, каб засьцерагчы сьвінагадоўчыя комплексы. Гэта тычыцца прыватных гаспадарак, якія знаходзяцца ў 5—7-кілямэтровай зоне вакол буйных сьвінафэрмаў.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 19 ліпеня на тры дні Юрыя Шылько, сына былога галоўнага лекара Касьцюковіцкага раённага шпіталя Леаніда Шылько.
Галоўны дзяржаўны вэтэрынарны інспэктар Рэспублікі Беларусь Юрый Піваварчык ня стаў камэнтаваць паведамленьні пра тое, што ў Смаленскай вобласьці знойдзеныя ачагі афрыканскай чумы сьвіней.
Пісьменьнік Андрэй Федарэнка напісаў заяву на выхад з Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
Зьняволены экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч паведаміў, што ягоны ліст накіраваны ў абласную пракуратуру.
Аплата за навучаньне ў беларускіх вышэйшых навучальных установах павысіцца ад 1 верасьня да 20%.
Газэта беларускага ўраду «Рэспубліка» апублікавала абноўлены «Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Утрыманьне пад вартай Георгія Саракашыша — былога дырэктара cочынскага санаторыя «Беларусь», які належыць кіраўніцтву спраў прэзыдэнта — працягнулі да 21 жніўня. А тэрмін сьледзтва — да 21 верасьня.