Дэпартамэнт вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі заявіў, што ў паведамленьні прэс-службы партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» намесьніку дырэктара дэпартамэнту Аляксандру Куцко «прыпісаны шэраг слоў, якіх ён не казаў, а некаторыя адказы інтэрпрэтаваныя цалкам няправільна».