Аляксандар Казулін патэлефанаваў з калёніі “Віцьба-3”.
Сваякі Аляксандра Казуліна па-ранейшаму спадзяюцца, што яго хутка вызваляць. Карэспандэнт “Радыё Свабода” пазваніў дачцэ палітыка Вользе Казулінай.
Дзяжурны пракурор паабяцаў “давесьці да кіраўніка пракуратуры Рыгора Васілевіча” заяву Вольгі Казулінай.
Разьвітаньне з Ірынай Казулінай адбудзецца ў Чырвоным касьцёле.
Паводле зьвестак зь віцебскай калёніі, тэлеграму пра сьмерць Ірыны Казулінай Аляксандру Казуліну паказалі толькі раніцай 24-га лютага.
Паводле сайту газэты “Наша ніва”, улады Беларусі прынялі рашэньне вызваліць Аляксандра Казуліна. Аднак афіцыйна гэтая інфармацыя не пацьверджаная.
Аляксандр Зьдзьвіжкоў зьбіраецца апісаць у кнізе сваю турэмную гісторыю.
Сёньня на волю выйшаў журналіст Аляксандар Зьдзьвіжкоў, якога месяц таму прызналі вінаватым у распальваньні рэлігійнай варожасьці і пакаралі 3 гадамі зьняволеньня.
Журналіст Аляксандр Зьдзівіжкоў па тэлефоне пацьвердзіў Радыё Свабода, што ён на волі і знаходзіцца ў Менску. Вось што Аляксандр Зьдзьвіжкоў распавёў пра тое, як апынуўся на свабодзе.
Маці журналіста Аляксандра Зьдзьвіжкова Ганна Зьдзьвіжкова, якая жыве ў Барысаве, даведалася пра рашэньне Вярхоўнага суду аб вызваленьні яе сына па тэлефоне ад карэспандэнта “Радыё Свабода”.