Ці магчымыя саступкі ўладаў у пытаньні вызваленьня Аляксандра Казуліна? Хоць бы на час пахаваньня ягонай жонкі Ірыны? Сытуацыю камэнтуе Сьвятлана Завадзкая, жонка журналіста Зьмітра Завадзкага, які зьнік восем гадоў таму.
25 лютага ў лесе пад Ждановічамі знайшлі павешаным карэспандэнта “Камсамольскай праўды ў Беларусі” Вячаслава Ткача. Пракуратура Менскага раёна вядзе праверку. Сьледчы кажа, што сьлядоў гвалту ня знойдзена.
25 лютага дакладна а другой гадзіне дня, як і абяцалі папярэдне, Вольга і Юля Казуліны паведамілі, што далучаюцца да галадоўкі свайго бацькі, які дамагаецца вызваленьня на час пахаваньня жонкі, Ірыны Казулінай.
Вольга і Юля Казуліны, сябры БСДП(Грамада) Ігар Рынкевіч, Сяргей Скрабец і Алег Воўчак аб’явілі пра пачатак галадоўкі пратэсту.
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч прыняў праваабаронцаў Гары Паганяйлу і Алену Танкачову, якія падалі хадайніцтва ад імя Беларускага Хэльсынскага камітэту пра вызваленьне Аляксандра Казуліна на час пахаваньня ягонай жонкі.
Сёньня а 14 гадзіне можа пачацца галадоўка Вольгі і Юлі Казуліных. Яны далучацца да галадоўкі свайго бацькі, каб дамагчыся ягонага вызваленьня хаця б на час пахаваньня маці.
Людзі, якія спачуваюць сям’і Казуліных, плянуюць 25-га лютага сабрацца на Кастрычніцкай плошчы а 18 гадзіне, каб запаліць сьвечкі ў памяць пра Ірыну Казуліну.
Дочкі Казуліна і сябры па партыі гатовы далучыцца да галадоўкі пратэсту.
Сям’я Казуліных атрымала спачуваньні ад амбасады ЗША у Беларусі з прычыны сьмерці Ірыны Казулінай.
Сьмерць Ірыны Казулінай паставіла пытаньне пра міласэрнасьць уладаў: ці адпусьцяць Аляксандра Казуліна на пахаваньне жонкі?