Актывісту Андрэю Кіму пагражае другая крымінальная справа.
Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў заяву Міністэрства юстыцыі аб адмове ад прэтэнзіяў да Беларускага Хэльсынскага камітэту і закрыў справу аб прыпыненьні дзейнасьці гэтай праваабарончай арганізацыі.
Сама менш 4 актывісты абвешчаныя падазраванымі ў крымінальнай справе, заведзенай па факце падзеяў, што адбываліся падчас акцыі 10 студзеня ў Менску.
Перад вяртаньнем у Віцебскую калёнію Аляксандар Казулін наладзіў прэсавую канфэрэнцыю, на якой зьвярнуўся з заклікамі да Аляксандра Лукашэнкі і ягонай каманды.
Аляксандар Казулін заклікаў абвясьціць 2008 год годам БНР. А таксама правесьці кангрэс усіх дэмакратычных сілаў і запрасіць на яго прадстаўнікоў рады БНР.
А 16 гадзіне пад Менскам адбылося пахаваньне Ірыны Казулінай, жонкі былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, якая памерла ад цяжкай хваробы.
Сёньня ў Чырвоным касьцёле ў Менску адбылося разьвітаньне з Ірынай Казулінай. Яе пахавалі на могліках вёскі Тарасава, што пад Менскам.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін, якога на 3 дні адпусьцілі з калёніі для ўдзелу ў пахаваньні жонкі, сёньня з раніцы быў заняты падрыхтоўкай жалобнай цырымоніі.
"Я зьвяртаюся да вышэйшага кіраўніцтва з просьбай не напружваць сітуацыю, а даць магчымасьць правесьці пахаваньне спакойна без палітычных акцыяў”, — заявіў А.Казулін “Свабодзе”.
А першай гадзіне ночы дамоў у Менск з калёніі “Віцьба-3” прывезьлі Аляксандра Казуліна. Палітвязьня не вызвалілі, а толькі далі трохдзённы водпуск на час пахаваньня яго жонкі Ірыны, якая памерла 23-га лютага.