Былы дэпутат Сяргей Скрабец і яго малодшы брат Аляксандар абвясьцілі бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем вызваліць палітычных вязьняў.
Навіны пра беларускіх палітвязьняў.
У адказ на ўвядзеньне ўрадам ЗША дадатковых эканамічных санкцыяў супроць “Белнафтахіму” беларускі бок адклікаў з Вашынгтону свайго пасла Міхаіла Хвастова і рэкамэндаваў пакінуць Беларусь амбасадару ЗША. Як камэнтуе такія дзеяньні кіраўніцтва Беларусі намесьнік старшыні БНФ Вінцук Вячорка?
Што думае былы палітвязень, вядомы апазыцыйны палітык Павал Севярынец пра дадатковыя санкцыі ЗША супраць “Белнафтахіму” і адкліканьне ў сувязі з гэтым пасла Беларусі ў ЗША Міхаіла Хвастова?
У амбасадзе ЗША ў Менску не камэнтуюць зьвесткі пра тое, што беларускі бок у сувязі з увядзеньнем урадам ЗША дадатковых санкцыяў супроць “Белнафтахіму” адклікаў з Вашынгтону амбасадара Беларусі Міхаіла Хвастова, а таксама рэкамэндаваў амбасадару ЗША пакінуць Беларусь.
Пракуратура Маскоўскага раёну Менска пакінула бязь зьмены меру стрыманьня для віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, якога затрымалі паводле абвінавачаньня ў нападзе на міліцыянта. Пра гэта паведаміла адвакатка Вера Страмкоўская, якая абараняе прадпрымальніка.
Апазыцыйны палітык Валер Шчукін нечакана даведаўся, што папоўніў сьпіс асобаў, якім забаронены выезд за мяжу. Былы дэпутат зьвярнуўся са скаргай у пракуратуру і патрабуе, каб вінаватых пакаралі.
Сёньня ў Цэнтральным судзе Гомелю разгледзяць скаргу былога студэнта Зьмітра Жалезьнічэнкі на адлічэньне з Гомельскага унівэрсытэту.
Расейскі манапаліст “Газпрам” з 4 сакавіка яшчэ на чвэрць скараціў пастаўкі газу ва Ўкраіну, матывуючы гэта запазычанасьцю за мінулы год і непадпісаньнем кантракту на 2008 год.
Міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў выключыў магчымасьць таго, што былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін можа быць вызвалены на падставе амністыі, якая пачалася ў канцы 2007 году і скончыцца да лета 2008 году.