Амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра прывезьлі ў Магілёўскую калёнію № 15 і адразу паклалі ў шпіталь пры калёніі. Пра гэта паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка.
У Беларусі працягваюць абмяркоўваць скандальныя адстаўкі шэрагу сілавікоў, ініцыяваныя Аляксандрам Лукашэнкам падчас учорашняй антыкарупцыйнай нарады.
У Генэральнай пракуратуры Беларусі паведамілі, што генпракурор Рыгор Васілевіч завёў крымінальную справу адносна свайго намесьніка Мікалая Купрыянава і пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра.
У першыя гады незалежнасьці ў беларускіх калёніях зусім не было месцаў, дзе асуджаныя маглі зьвяртацца да Бога. А што зьмянілася ў гэтым сэнсе сёньня? Ці існуе свабода веравызнаньня ў беларускіх турмах?
Аляксандар Лукашэнка ў межах барацьбы з карупцыяй загадаў звольніць намесьніка генпракурора Мікалая Купрыянава і пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра.
Эмануіл Зэльцэр накіраваны ў магілёўскую калёнію. Якія ўмовы чакаюць амэрыканскага адваката ў месцы зьняволеньня?
Амэрыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр будзе адбываць пакараньне ў магілёўскай калёніі агульнага рэжыму, а ягоную сакратарку Ўладлену Функ адправяць у жаночую калёнію ў Гомелі.
Нацбанк Беларусі ацэньвае свае захады для пераадоленьня наступстваў фінансавага крызісу станоўча. Між тым на прадпрыемствах-імпартэрах кажуць пра нястачу валюты.