Вайсковыя пэнсіянэры, а таксама пэнсіянэры-міліцыянты не далічыліся па некалькі соцень тысяч рублёў у пэнсіях, якія атрымалі за сьнежань. У міліцэйскім ведамстве прызналі, што адмененае павялічэньне надбаўкі за званьні, якое ўвялі два месяцы таму. У Міністэрстве абароны кажуць пра “карэкціроўку”.