“Цяпер у судох на кантролі знаходзіцца 60 спраў аб банкруцтве, цягам году іх можа зьявіцца болей”, — сказаў старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Віктар Камянкоў.
Старшыня Вышэйшага гаспадарчага суду Віктар Камянкоў прапанаваў вернікам царквы “Новае жыцьцё” сесьці за стол перамоваў з уладамі Менску, каб знайсьці выхад з канфлікту вакол будынку царквы.
Генэральная пракуратура завяла справы на ўдзельнікаў аўкцыёну, дзе прадавалася нерухомасьць сталічнага аб’яднаньня “Белвар”. Сьледчыя падазраюць пакупнікоў, сярод якіх расейскі алігарх, у злачыннай змове з мэтай штучна зьнізіць цэны нерухомасьці.
Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч паводле веравызнаньня праваслаўны. Сяргей Гайдукевіч вітаў абраньне патрыярхам Рускай праваслаўнай царквы мітрапаліта Смаленскага і Калінінградзкага Кірыла і адзначыў ролю ў гэтым абраньні мітрапаліта Менскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта.
Абраньне на патрыяршы пасад Расейскай праваслаўнай царквы мітрапаліта Смаленскага і Калінінградзкага Кірыла камэнтуе вядомы палітык, уніят паводле веравызнаньня Юры Хадыка.
Міністар юстыцыі Віктар Галаванаў адказваў на пытаньні журналістаў у Нацыянальным прэсавым цэнтры.