Да трох гадоў абмежаваньня волі, гэтак званай “хіміі”, прысудзіў Драгічынскі суд былога міліцыянта Паўла Яльца, які з 1990-х гадоў ёсьць актывістам БНФ.
Сябры працоўнай групы дзеля стварэньня Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў назвалі “палітычна матываванай” адмову Мін’юсту зарэгістраваць гэтую арганізацыю.
Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала Асамблею няўрадавых арганізацыяў.
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі адказалі на пытаньні “Свабоды” адносна заяў Аляксандра Лукашэнкі на адрас Расеі і магчымасьці дыялёгу з краінамі Эўразьвязу па праблемах правоў чалавека.
Беларускія войскі супрацьпаветранай абароны маюць патрэбу ў найноўшых ракетна-зэнітных комплексах С-400 з Расеі, а таксама ў расейскіх самалётах новага пакаленьня. А ці здольныя беларускія зэнітчыкі самастойна абараніць неба над краінай?
Рада Эўропы вырашыла распачаць дыялёг аб выкананьні правоў чалавека ў Беларусі з прадстаўнікамі беларускіх уладаў і праваабаронцамі. Як ставяцца да гэтай ініцыятывы ў Беларусі?
Сёньня ў Гомельскім абласным судзе будуць судзіць трох мужчын і жанчыну, якіх падазраюць ў забойстве Мікалая Макарэвіча, жыхара вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёну.
На гэтым тыдні паказальнай сталася гісторыя са звальненьнем і аднаўленьнем на працы выкладчыцы ангельскай мовы Марыяны Грузьдзіловіч – спачатку яе звольнілі…
Зінаіда Ганчар, жонка зьніклага ў 1999-ым годзе апазыцыянэра Віктара Ганчара, гэтак пракамэнтавала сёньняшнюю адстаўку Ўладзімера Навумава.
Дакладна 9 месяцаў таму на праспэкце Пераможцаў, дзе тысячы людзей сьвяткавалі Дзень Незалежнасьці, адбыўся выбух, ад якога пацярпела болей за 50 чалавек. Што перашкаджае міліцыі выйсьці на сьлед зламысьнікаў?