Менскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Галіны Юбко, кіраўніцы грамадзкай ініцыятывы “Жанчыны супроць беззаконьня ў судох і пракуратуры”.
Тры тыдні таму прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, якога трымаюць на Валадарцы, спыніў галадоўку працягласьцю 91 дзень. Як пачуваецца вязень? Што новага ў Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі, якія праходзяць па адной справе зь Мікалаем Аўтуховічам?
У КДБ Магілёўскай вобласьці завялі справу, у якой фігуруе начальнік Упраўлення па Магілёўскай вобласьці Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў палкоўнік Вачаслаў Сядоў.
Актывісткам ініцыятывы “Жанчыны супроць беззаконьня ў судох і пракуратуры” было адмоўлена ў сустрэчы са старшынём Вярхоўнага суду Валянцінам Сукалам.
Чыноўнікі ў Глыбокім яшчэ да вынікаў афіцыйнай экспэртызы выказваюць сумненьні адносна найбольш распаўсюджанай вэрсіі нядаўна знойдзенага пахаваньня невядомых асобаў у сутарэньнях царквы Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы.