Каля 200 беларускіх прадпрымальнікаў, якія ўваходзяць у аб’яднаньне “Пэрспэктыва”, падпісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Прадпрымальнікі прапануюць кіраўніку дзяржавы разгледзець пытаньне пра адпаведнасьць займанай пасадзе міністраў гандлю, эканомікі і падаткаў ды збораў.