Анонс падзеяў тыдня
10 кастрычніка адзначаецца Ўсясьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У цэнтры Менску праваабаронцы раздавалі мінакам улёткі супроць сьмяротнага пакараньня, а ў менскім офісе Пэн-цэнтру ўшанавалі пераможцаў творчага конкурсу на гэтую тэму.
Сем гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці атрымаў прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка. Такое рашэньне прыняў судзьдзя Першамайскага суду Менску Леанід Ярмоленкаў. /img/icon-video.gif
Некалькі тысячаў расейскіх салдат і афіцэраў, якія бралі ўдзел у манэўрах “Захад-2009” на тэрыторыі Беларусі, пакуль ня выехалі ў Расею.
Болей за сто жыхароў менскага Сельгаспасёлку правялі сход, на якім абралі ініцыятыўную групу па стварэньні камітэту самакіраваньня.
У мястэчку Вішнева Валожынскага раёну каля мясцовага касьцёлу ўрачыста адкрыта крыніца, якая шэсьць стагодзьдзяў давала людзям гаючую ваду, а ў савецкія часы была закіданая камянямі.
Калегія Вярхоўнага суду Беларусі пацьвердзіла сьмяротны прысуд Берасьцейскага абласнога суду жыхару Драгічынскага раёна Васілю Юзяпчуку. Суд прызнаў яго вінаватым у забойстве.