Целы загіблых польскіх памежнікаў даставілі зь месца катастрофы ў морг Берасьця для судова-мэдычнай экспэртызы. Падрабязнасьці расьсьледаваньня катастрофы польскага памежнага верталёта.
Целы загіблых польскіх памежнікаў дастаўленыя зь месца катастрофы ў морг Берасьця. 2 лістапада можа адбыцца судова-мэдычная экспэртыза целаў.
Служба бясьпекі прэзыдэнта адзначыла сваё 15-годзьдзе. Між тым зьвестак пра тое, ува што абыходзіцца гэтая служба дзяржаве, не становіцца болей.
Праваабарончы цэнтар “Вясна” сумесна зь Міжнароднай фэдэрацыяй правоў чалавека накіраваў у ААН справаздачу, у якой менскі АМАП і супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Менску абвінавачваюцца ў катаваньні ўдзельнікаў вулічных акцый апазыцыі.
Вярхоўны суд Беларусі пацьвердзіў сьмяротны прысуд жыхару Салігорску Андрэю Жуку. Беларусь застаецца адзінай у Эўропе краінай, дзе ўжываюць сьмяротнае пакараньне.
Судовая калегія Вярхоўнага суду пад старшынёўствам Валерыя Калінковіча, гэта намесьнік старшыні Вярхоўнага суду, пацьвердзіла прысуды, які раней былі вынесены Менскім абласным судом Андрэю Жуку, Івану Сарокіну і Ўладзімеру Марозу.