Чаму ня выстаўленае абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэракту іншым фігурантам справы Аўтуховіча? Што новага у маладзёвага актывіста Арцёма Дубскага і экс-кандыдата ў дэпутаты Андрэя Бандарэнкі?
Інфармацыю пра тое, што прадпрымальніку з Ваўкавыску Мікалаю Аўтуховічу выставілі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту, пацьвердзіў Радыё Свабода ягоны адвакат Павел Сапелка. Адвакат быў нешматслоўны, спаслаўшыся на падпіску, якую даў сьледчым.
20 лістападу, ва Ўсясьветны дзень дзіцяці ў дзіцячым прытулку Савецкага раёну Менска на выхаваньні знаходзілася 10 дзяцей. Усяго за 3,5 гады працы тут атрымалі часовы прытулак, а гэта да паўгода, 87 дзяцей.
“432 сіраты былі ўсыноўленыя ў 2009 годзе, зь іх ніводзін — усынавіцелямі з-за мяжы”, — паведаміла Радыё Свабода дырэктар Нацыянальнага цэнтру ўсынаўленьня Натальля Пасьпелава.
МЗС Беларусі сьцьвярджае, што накіраваў у Камітэт правоў чалавека ААН камэнтары адносна скаргі сям’і зьніклага Анатоля Красоўскага. Прадстаўнікі сям’і Красоўскага заяўляюць, што ў ААН дагэтуль адказу зь Менску не атрымлівалі.
Пасол Швэцыі ў Беларусі спадар Стэфан Эрыксан пракамэнтаваў для “Радыё Свабода” рашэньне Эўразьвязу адносна санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў.
Паводле рэйтынгу ўсясьветнай арганізацыі Transparency International, Беларусь у рэйтынгу карумпаванасьці палепшыла свае пазыцыі, але па-ранейшаму знаходзіцца сярод краінаў зь вельмі высокай ступеньню карумпаванасьці.
Сёньня -- міжнародны Дзень сьляпых, усталяваны Міжнароднай арганізацыяй аховы здароў'я. Тое, на што большасьць нават не зьвяртае увагі, для людзей з інваліднасьцю па зроку — штодзённыя перашкоды.
У праваабарончым цэнтры “Вясна” маці асуджанага на сьмерць Андрэя Жука зачытала зварот да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам памілаваць яе сына.
Гісторыя захопленага ў палон самалійскімі піратамі рыбака Сяргея Харлана зь Віцебску нагадала лёсы соцень беларускіх маракоў, а таксама лётчыкаў, якія вымушаныя шукаць заробку далёка за межамі роднай Беларусі.