Арцём Дубскі паведаміў адвакату, які наведаў яго у калёніі, што ужо не разьлічвае на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Справу Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі другі месяц вывучаюць у Вярхоўным судзе. На працэсе над Андрэем Бандарэнка апытваюць сьведак.