Людміла Асіпенка, дачка Ўладзімера Асіпенкі, якога 10 сакавіка разам зь Мікалаем Аўтуховічам пачнуць судзіць ў Вярхоўным судзе паводле абвінавачаньня ў падпале будынкаў і падрыхтоўкі да тэракту, зьбіраецца прыехаць на працэс разам з маці ды іншымі сваякамі. Пры гэтым дзяўчына не выключае, што у суд яна можа ня трапіць.