24 траўня лідэр руху «За свабоду», экс-кандытат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч выправіўся ў чатырохдзённую паездку ў ЗША.
Урад Беларусі выпусьціць на 1 мільярд эўрабондаў. Гэта прадугледжана пастановай ўрада ад 20 траўня на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі ад 13 траўня 2010 году.
Лідэры грамадзкай кампаніі «Гавары праўду!» правялі прэсавую канфэрэнцыю, на якой адказалі на абвінавачаньні адносна зброі, «грошай Крамля» і расейскай мовы ў сваіх друкаваных матэрыялах.
Актывісты кампаніі "Гавары праўду" зь Менску далі прэсавую канфэрэнцыю па выніках масавых ператрусаў, канфіскацый і арыштаў.
Актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі мусіць выйсьці на волю праз 4 дні, але ў сваякоў палітвязьня зьявіліся прычыны турбавацца. Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка вывучаюць прысуд.
Апоўдні з ізалятара на Акрэсьціна выйшлі на волю актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Ўладзімер Някляеў, Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў.
Уладзімера Някляева вывезьлі з Акрэсьціна ў цэнтар гораду і там адпусьцілі. Сяргей Вазьняк быў адпушчаны адразу на Акрэсьціна. АБНАЎЛЯЕЦЦА
Сёньня выйдуць на волю лідэр кампаніі "Гавары праўду" Уладзімер Някляеў, рэдактар газэты «Товарищ» Сяргей Вазьняк і актывіст АГП Андрэй Дзьмітрыеў, якія трое сутак знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
У Ленінскім РАУС Менску адбыліся допыты актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Ўладзімера Някляева, Сяргея Вазьняка і Андрэя Дзьмітрыева, якіх дагэтуль трымаюць за кратамі.
Наколькі абгрунтавана ўжываюць да грамадзкай кампаніі "Гавары праўду!" 250-ы артыкул Крымінальнага кодэксу, паводле якога праводзяцца сьледчыя дзеяньні?