Ля будынку Камароўскага рынку актывісты моладзевага дэмакратычнага руху ладзілі флэш-моб, накіраваны супраць указу №60 "Аб захадах для ўдасканальваньня выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт".
Мікалай Аўтуховіч абвясьціў у менскім сьледчым ізалятары галадоўку. Пра гэта Свабодзе паведаміў яго адвакат Павал Сапелка.
Кіраўніцтва партыі БНФ правяло прэсавую канфэрэнцыю, выказаўшыся пра "раскол" у партыі, газавы канфлікт з Расеяй і пэрспэктывы аўтарэфэрэндуму.
Заклік да вулічных пратэстаў ад БНФ магчымы, калі цяперашняе кіраўніцтва Беларусі ўцягне краіну ў "гарачую фазу" канфлікту ў Кіргізстане.
Адвакат Міхаіл Воўчак паведаміў, што Сьвятлана Байкова з 15 чэрвеня спыніла галадоўку, якую трымала з 31 траўня, пратэстуючы супроць арышту і перасьледу.
Пра галадоўку Бандарэнкі «Свабодзе» паведаміў адвакат Зьміцер Лаеўскі. У Бабруйскай калёніі, дзе адбывае пакараньне Андрэй Бандарэнка, гэтыя зьвесткі не камэнтуюць.
Уладзімер Асіпенка ўжо тыдзень як пераведзены ў калёнію пад Івацэвічамі. Сябры Мікалая Аўтуховіча будуць зьбіраць для яго грошы на лячэньне зубоў. Справу Андрэя Бандарэнкі з гарсуду не перадалі, таму падача скаргі зацягваецца.
На беларуска-расейскай мяжы на шляху з Расеі ў Беларусь міліцыянты затрымалі аўтамабіль з накладам газэты "Товарищ" партыі "Справядлівы сьвет". Пра гэта "Свабодзе" паведаміў намесьнік рэдактара Зьміцер Яненка, які суправаджаў груз.
У парку Дружбы народаў у Менску адбыўся санкцыянаваны Менгарвыканкамам мітынг за свабоду ў інтэрнэце. Мітынг атрымаўся нешматлюдным.
У Менскім гаспадарчым судзе адбылося папярэдняе слуханьне пазову Менгарвыканкаму да адукацыйнай установы «Рух наперад», якая арганізавала кампанію «Гавары праўду».