Міністэрства юстыцыі зацікавілася лістамі Беларускага Хэльсынскага камітэту, якія накіраваныя ў ААН наконт сытуацыі ў Беларусі.
У фільме "Плошча. Железом по стеклу" запалоханая жанчына 19 сьнежня тэлефануе ў міліцыю і патрабуе знайсьці яе сына, які нібыта пайшоў на плошчу, абвязаўшыся выбухоўкай. Сын жанчыны абвяргае вэрсію, паказаную па тэлебачаньні.
Сёньня на волю павінен выйсьці дэмакратычны актывіст Міхась Пашкевіч, якога асудзілі за ўдзел у мітынгу на плошчы Незалежнасьці болей як праз тыдзень пасьля падзей. Вызваленьні і новыя "пасадкі" ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня кожны дзень ідуць фактычна паралельна.