Беларускія памежнікі не выключаюць, што наступнымі днямі на беларуска-польскай мяжы з боку Польшчы ўзьнікнуць чэргі з-за страйку польскіх мытнікаў.
У красавіку старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму ў Бабруйскую калёнію адправілі два лісты з ўкладзенымі у капэрты паштоўкамі, чыстымі капэртамі, маркамі, а таксама крымінальна-выканаўчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.
5 траўня «хімік» Павал Севярынец, чый ліст дайшоў да Статкевіча, мусіць працаваць.
Мікалаю Статкевічу прыйшоў ліст з Філіпінаў ад мясцовых беларусаў.
Сяргея Каваленку наведала на «Валадарцы» маці. Лідзіі Каваленцы стала вядома, што сына ў ізалятары ўгаворваюць напісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён адмаўляецца.
4 траўня каля 15 гадзіны з ізалятара на Акрэсьціна пасьля 7 сутак адміністрацыйнага арышту выйшлі актывісты Ўладзь Яроменак і Зьміцер Крамянецкі.
Актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку перавялі з псыхіятрычнага шпіталя ў Навінках у сьледчы ізалятар на Валадарскага, дзе вязьня ўжо трымалі амаль месяц. У якіх умовах там будзе Сяргей Каваленка і ці не пачне ён зноў галадоўку пратэсту?
Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?
Грамадзкія актывісты заяўляюць пра ўсё больш частыя выпадкі таемнага пранікненьня да іх у жытло невядомых асобаў і падазраюць у гэтых незаконных дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі і спэцслужбаў. Спробы завесьці крымінальныя справы на невядомых зламысьнікаў пакуль безвыніковыя.