Намесьнік старшыні «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка ў выніку пагаршэньня стану здароўя з ізалятара на Акрэсьціна пераведзены ў 9-ы менскі шпіталь. Маладафронтаўцы апошнім часам масава церпяць ад перасьледу ўлады.
Актывіст Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка этапаваны ў магілёўскую калёнію № 19.
Алесь Бяляцкі на здароўе ня скардзіцца, але падчас кожнай сустрэчы прастуджаны, заўважаюць сваякі праваабаронцы.
18 траўня Віцебскі абласны суд адхіліў скаргу на прысуд Сяргея Каваленкі.
Мікалай Аўтуховіч мяркуе, што заява Аляксандра Лукашэнкі пра ліпеньскую амністыю — чарговая спроба адцягнуць санкцыі супраць рэжыму.
Сяргея Каваленку ў віцебскім сьледчым ізалятары наведаў адвакат. Жонка вязьня Алена Каваленка паведаміла зьвесткі, якія ёй сталі вядомыя пасьля размовы з адвакатам.
17 траўня Андрэй Дзьмітрыеў і Міхась Пашкевіч былі вызваленыя са Смалявіцкага СІЗА, дзе адбывалі па 10 сутак адміністрацыйнага арышту за правядзеньне несанкцыянаванага сходу дачнікаў, якія змагаюцца за захаваньне свайго дачнага каапэратыву.