«Бездакорнай» назвала выбарчую кампанію старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына падчас выступу ў студыі праграмы «Панарама» па 1-м канале БТ увечары 7 верасьня.
7 верасьня ўладальніка «Данькоў-клюбу» Юрыя Данькова афіцыйна абвінавацілі ў выкарыстаньні прастытуцыі і стварэньні ўмоў для занятку прастытуцыяй.
Анатоль Лябедзька паведаміў выбарцам, што прозьвішчаў кандыдатаў ад АГП у бюлетэнях ня будзе на знак пратэсту супраць несвабодных і несумленных выбараў.
Ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы старшыня Нацыянальнага банку выступіў па тэлебачаньні як кандыдат у дэпутаты.
Пра тое, што торбы з асабістымі рэчамі няма, вязень Магілёўскай калёніі Сяргей Каваленка даведаўся, калі выйшаў з мэдычнай часткі, дзе цягам больш як двух тыдняў праходзіў курс лячэньня.