Невядомы вязень магілёўскай турмы, паводле Мікалая Статкевіча, па-беларуску крычаў, што ня будзе пісаць прашэньня аб памілаваньні.
На 19 ліпеня журналістку Ірыну Халіп выклікалі ў Партызанскі суд, які мусіць паўторна, праз два гады, разгледзець яе справу.
Справу заснавальніка прыватнага прытулку ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Аляксея Шчадрова перадалі для расьсьледаваньня ў Сьледчы камітэт.
Каталік Аляксей Шчадроў адкрыў прыватны прытулак для бяздомных. Цяпер яму пагражае 2 гады калёніі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі.
Былому палітвязьню Васілю Парфянкову зноў пагражае арышт — супроць яго завялі крымінальную справу аб парушэньні ўмоваў прафіляктычнага нагляду, якую неўзабаве перададуць у суд.
15 ліпеня палітвязень Васіль Парфянкоў мусіць зьявіцца ў міліцыю, каб азнаёміцца са справай, якая потым будзе перададзена ў суд.
Былога палітвязьня вызвалілі з папраўчай калёніі ў Навасадах, што недалёка ад Барысава.
У Вільні адбываюцца кансультацыі спэцдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці зь беларускімі праваабаронцамі і прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасьці.