Палітвязень Ігар Аліневіч у апошнім лісьце сваякам падзяліўся сваімі ацэнкамі падзеяў у краіне, за якімі ён сочыць з прэсы.
Палітвязень Эдуард Лобаў атрымаў адказ са Сьледчага камітэту, дзе правяралі ягоную скаргу на тое, што падчас сьледзтва ў 2011 годзе яго дапытвалі без адваката і пры гэтым пагражалі.
Мікалай Дзядок адбыў 10 сутак у карцэры. Прычына, дзеля якой палітвязьня чарговы раз пакаралі дадатковай ізаляцыяй, невядомая.
Сёньня праходзяць суды над затрыманымі 8 жніўня нацболамі — Яўгенам Контушам, і Дзьмітрыем Паліенкам.
«Прастытуцыя ды іншыя злачынствы пры менскіх казіно — не выключэньне, а заканамернасьць», — мяркуе былы падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў.
Першамайскі суд Менску прызнаў актывіста Маладога фронту Ўладзя Яроменка вінаватым у парушэньні правілаў прафіляктычнага нагляду і асудзіў на 3 месяцы арышту ў арыштным доме. Уладзь Яроменак заявіў, што будзе абскарджваць прысуд.
19 жніўня ў судзе Першамайскага раёна Менска пачаўся суд над былым палітвязьнем, актывістам «Маладога фронту» Ўладзімерам Яроменкам.
16 жніўня ўвечары з камэры турмы на Акрэсьціна ў Менску пасьля 7 сутак арышту выйшаў на волю Руслан Мірзоеў, які стаў вядомы сваімі відэафільмамі пра МАЗ і пра наркаманаў Курасоўшчыны.
Мікалай Аўтуховіч паведаміў пра рэзкае зьніжэньне колькасьці лістоў, якія да яго даходзяць.