26 кастрычніка ў Вільні адкрыецца 3 Беларускі праваабарончы форум, на які зьедуцца больш за сто актывістаў праваабарончага руху Беларусі.
Суд Маскоўскага раёну Менску асудзіў на 5 сутак адміністрацыйнага арышту актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Моўчана. У Заводзкім судзе асудзілі нацбола Дзьмітрыя Паліенку на 6 сутак. Як мяркуюць сваякі затрыманых і праваабаронцы, арышты маюць дачыненьне да саміту СНД.
Судзьдзя Тацяна Матыль, якая судзіла грамадзкага актывіста Андрэя Моўчана, не пусьціла на працэс сваякоў і блізкіх.
Былы палітвязень Павал Севярынец увечары 22 кастрычніка адказаў на пытаньні журналістаў і аднадумцаў, якія прыйшлі павітаць яго з вызваленьнем.
Прадстаўнік Сьледчага камітэту Беларусі Павал Траулька не падзяляе думкі расейскага выданьня «Известия» пра тое, што беларускія ўлады не зьбіраюцца выдаваць Уладзіслава Баўмгертнэра расейскім сьледчым.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў указ пра перавод з будучага году ўкраінскага войска цалкам на кантрактную сыстэму.
Паводле Сьледчага камітэту, намесьнік старшыні «Белнафтахіма» Ўладзімер Волкаў і бізнэсовец Аляксей Алексін застаюцца падазронымі ў справе аб хабарніцтве. Тым часам маці бізнэсоўца Дзьмітрыя Алексіна абвяргае зьвесткі пра датычнасьць сямейнага бізнэсу да бізнэс-імпэрыі Юрыя Чыжа.