Паўгоду таму быў затрыманы настаяцель касьцёлу ў Барысаве ксёндз Уладзіслаў Лазар, пра якога пазьней стала вядома, што ён падазраецца ў аказаньні грашовай дапамогі чалавеку, якога абвінавацілі ў шпіянажы супроць Беларусі.
Супрацоўнік Беларускай фэдэрацыі гандболу, які не пажадаў, каб было названае ягонае прозьвішча, абверг зьвесткі пра тое, што старшыня фэдэрацыі Ўладзімер Канаплёў знаходзіцца пад вартай.
Два гады таму суд Першамайскага раёну Менску асудзіў кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» да 4,5 гадоў зьняволеньня нібыта за ўтойваньне вялікіх прыбыткаў з-за мяжы. Чаму не ўдалося абскардзіць гэты прысуд? Якія навіны даходзяць з калёніі, дзе трымаюць палітвязьня?
Міліцыя абвяргае, праваабаронцы пацьвярджаюць
У Маскоўскім судзе Менску завяршаецца працэс над вядомым бізнэсмэнам, уладальнікам аднаго зь першых беларускіх казіно Юрыем Даньковым.
На мітынгу ўшанаваньня памяці змагароў Слуцкага збройнага чыну адбылася прысяга новых сябраў «Маладога фронту». Слуцак, 24 лістапада 2013
Яўген Васьковіч патэлефанаваў дамоў пасьля працяглага перапынку. Маці палітвязьня Рушанія Васьковіч распавяла карэспандэнту Свабоды.
Эдуард Лобаў цягам году адбываў пакараньне ў карцэры, пра якое не паведамляў сваякам.
Мікалай Дзядок назьбіраў у турме асабістую бібліятэку, ў якой больш за 40 кніг — якіх новых кніжных паступленьняў чакае палітвязень?
Гібель айца Аляксандра Марозава, сьвятара царквы Праабражэньня Гасподня ў вёсцы Смальяны, пацьвердзілі ў міліцыі Аршанскага раёну, але падрабязнасьці паведаміць адмовіліся.