Маскоўскі суд Менску адхіліў пазоў групы жыхароў сталіцы да Менгарвыканкаму, у якім было патрабаваньне пакараць чыноўнікаў за адмову праводзіць слуханьні пра якасьць вады ў Маскоўскім, Кастрычніцкім і Фрунзенскім раёнах сталіцы.
Алег Грузьдзіловіч
Палітвязень Васіль Парфянкоў з 37 дзён, адбытых у калёніі ў Горках, 23 дні праседзеў у ШЫЗА, як называюць у калёніях карцэр. Пра гэта ён паведаміў у лісьце, які атрымала грамадзкая актывістка, рэжысэрка Вольга Мікалайчык.
Дзяніса Садоўскага, сустаршыню аргкамітэту стваранай Партыі БХД, арыштавалі на двое сутак. Аднак яго вызвалілі адразу ў залі суду, бо сваё пакараньне ён ужо адбыў.
Палітвязень Ігар Аліневіч яшчэ напярэдадні 8 сакавіка быў пакараны карцэрам, дзе адбыў некалькі дзён.