У Гомелі за хабар арыштаваны намесьнік начальніка абласной крымінальнай міліцыі палкоўнік Вячаслаў Іваненка. А былы начальнік крымінальнага вышуку Мікалай Лосеў, таксама палкоўнік, сядзіць у турме, бо быў зьвязаны з крымінальнай бандай.
18 красавіка Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што крымінальная справа на былога гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра, уладальніка кампаніі Сулеймана Керамава і яшчэ 4 асобаў перададзеная праваахоўным органам Расеі.
На палігоне пад Віцебскам прайшлі манэўры сіл спэцапэрацыяў, у якіх бралі ўдзел расейскія дэсантнікі з-пад Пскову.
16 траўня ў Менскім гарадзкім судзе будзе разгледжаная касацыйная скарга Юрыя Данькова на вынесены яму прысуд. Пра гэта карэспандэнту «Радыё Свабода» паведаміла жонка ўладальніка казіно «Данькоў-клюб» Натальля Данькова.
Чарговая гучная крымінальная справа заведзеная супроць высокапастаўленага чыноўніка — былога першага намесьніка міністра лясной гаспадаркі Фёдара Лісіцы, якога напярэдадні звольнілі з пасады і затрымалі.
На Слуцкім мясакамбінаце, дзе арыштавалі гендырэктара і ягонага намесьніка, абвяргаюць словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што на камбінаце нібыта захоўвалі гнілое мяса.
Калегі Андрэя Бандарэнкі па праваабарончай арганізацыі «Плятформа інавэйшн» спрабуюць высьветліць ягонае стаўленьне да прад’язленага яму абвінавачаньня ў злосным хуліганстве.