Палітвязень магілёўскай турмы Мікалай Дзядок паведаміў сваякам, што яму зноў, як было летась, адмянілі дазвол на дыетычнае харчаваньне.
Вядомыя расейскія апазыцыянэры Ўладзімер Рыжкоў і Леанід Гозман у Менску ўзялі ўдзел у паседжаньні экспэртнага клюбу, якія праводзіць АГП. Гэтым разам экспэрты абмяркоўвалі наступствы падзеяў ва Ўкраіне для сытуацыі ў Расеі і Беларусі.
Актывісты грамадзкай ініцыятывы «За чыстую ваду» заяўляюць, што ўсё болей сьвідравін у Менску закрываецца, і з гэтай прычыны праграма пераходу сталіцы на забесьпячэньне вадой з падземных крыніц будзе сарваная.
Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў пра хуткае падпісаньне дэкрэту, які будзе рэгуляваць рух кіраўнічага пэрсаналу па службовай лесьвіцы, уключна зь пераходам звольненых за правіны чыноўнікаў з адной установы ў іншую.
Сьледчы камітэт завяршыў папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы супроць праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі, якога абвінавачваюць у злосным хуліганстве
У Першамайскім судзе Менску агалошаны прысуд былой дырэктарцы кандытарскай фабрыкі «Слодыч» Тацяне Селіх, якая была арыштаваная ў канцы мінулага году паводле абвінавачаньня ў арганізацыі незаконнага праслухоўваньня тэлефонных размоў сваіх падначаленых.
26 траўня а 8 раніцы выйшаў на волю актывіст «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка, які адбыў 20 сутак на Акрэсьціна па стандартным абвінавачаньні ў хуліганстве.
Суд пакараў былую дырэктарку менскай «Слодычы».
У будынку ўкраінскай амбасады ў Менску, а таксама ў консульстве Ўкраіны ў Берасьці з 8 раніцы адкрыліся выбарчыя ўчасткі, на якіх грамадзяне Ўкраіны могуць прагаласаваць за аднаго з 21 кандыдата на прэзыдэнта суседняй краіны.
Маці палітвязьня Ігара Аліневіча, які адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, распавяла пра няўдалыя спробы сына пачаць навучаньне ў калёніі.