Традыцыйнае чарнобыльскае шэсьце ў гэтым годзе пройдзе, паводле заяўкі арганізатараў, у фармаце дэманстрацыі.
Былому кіраўніку Белкаапсаюзу Сяргею Сідзьку выставілі абвінавачваньне ў хабарніцтве. Пракурор зачытваў яго больш за паўтары гадзіны. Сам падсудны заявіў, што не прызнае сябе вінаватым.
Сяргея Сідзько абвінавачваюць у атрыманьні хабару. Разам з былым кіраўніком Белкаапсаюзу будуць судзіць былога начальніка ўправы капітальнага будаўніцтва Дзьмітрыя Калодзезнага і ягонага намесьніка Сізука.
Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд скаргі экс-дырэктара аб’яднаньня «Барысаўдрэў», наступнае паседжаньне прызначанае празь 10 дзён.