Уладзімер Глод, Менск А 21-й гадзіне вечару 28 верасьня галоўны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч накіраваў тэлеграму Аляксандру Лукашэнку. У ёй журналіст і выдавец "Народнай волі" патрабуе, каб спадар Лукашэнка "спыніў бюракратычнае бязладзьдзе і свавольства чынавенства".