Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 19 сьнежня прынялі ў першым чытаньні дапаўненьні і зьмены да закону Рэспублікі Беларусі «Аб інвэстыцыях». Адметнасьць гэтага заканадаўчага акту ў тым, што яго падрыхтавалі самі дэпутаты — Уладзіслаў Шчэпаў і Аляксей Сокал.