Чацьвёрты год у Вэнэсуэле працягваецца глыбокі палітычны крызіс. Краінай кіруе Нікаляс Мадура, якога сьвет не прызнае легальным прэзыдэнтам. А лідэр апазыцыі Хуан Гуайдо, які абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам, прызнаецца ў сьвеце, але ня мае ўплыву на радзіме.