Дзевятнаццаць гадоў таму Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Дэклярацыя абвясьціла поўны дзяржаўны сувэрэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць у замежных адносінах. Як прымалі Дэклярацыю? Успаміны дэпутатаў тагачаснага Вярхоўнага Савету.