Расейскі палітоляг Глеб Паўлоўскі ў інтэрвію RTVi і радыё “Эхо Москвы” пракамэнтаваў перамовы ўраду Беларусі зь Лёнданскім інстытутам дзяржаўных ідэалёгій, які, магчыма, зоймецца фармаваньнем іміджу краіны.
У звароце накіраваным прэзыдэнту Літвы Далі Грыбаўскайце сваякі зьніклых Зінаіда Ганчар, Вольга Завадзкая і Ўльяна Захаранка выказалі занепакоенасьць магчымым візытам у Літву кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі па Гомельшчыне зрабіў шэраг заяваў. Ён выказаўся за вывучэньне магчымасьцяў дывэрсыфікацыі паставак энэрганосьбітаў і за ўдзел Беларусі ў праекце “Адэса - Броды”.
У прэсавай службе расейскага Міністэрства фінансаў абверглі інфармацыю пра тое, што падчас сустрэчы ў Сочы абмяркоўвалася пытаньне выдзяленьня крэдыту Беларусі.
Сёньня ў Менску моладзевыя актывісты правялі акцыі салідарнасьці з палітзьняволенымі. Акцыі прымеркаваныя да Дня салідарнасьці, які адзначаецца 16 дня кожнага месяца.
Сёньня ў Баранавічах насупраць гарвыканкаму актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” разгарнулі расьцяжку "Не – карупцыі!".
Памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан пацьвердзіў адданасьць ЗША захаваньню правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі.
Год таму, 16 жніўня, быў вызвалены зь віцебскай турмы “Віцьба-3” былы кандыдат у прэзыдэнты, былы палітвязень Аляксандар Казулін. Ён адбываў 5,5 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў арганізацыі масавых беспарадкаў 25 сакавіка 2006 году, пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Якім быў першы год свабоды для палітыка і якія ягоныя пляны?
Завяршыўся візыт у Беларусь памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Філіпа Гордана. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў і дэмакратычнай апазыцыі.
Памочнік Дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан напярэдадні сустрэч у беларускім МЗС і Адміністрацыі прэзыдэнта правёў перамовы з прадстаўнікамі апазыцыі.