Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзяў удзел у 13-ым рэспубліканскім фэстывалі “Дажынкі-2009”, які сёлета праводзіцца ў Кобрыне. У горадзе прынятыя павышаныя меры бясьпекі.
Актывіста “Маладога фронту” зь Берасьця Яўгена Скрабца накіравалі ў вайсковую частку пад Магілёвам. Яўген спрабуе абскардзіць дзеяньні прызыўной і мэдычных камісіяў.
Сёньня ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў адбылося абмеркаваньне “Ацэнкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе” будаўніцтва Беларускай АЭС. Прадстаўнікі грамадзкасьці выступілі супраць узьвядзеньня станцыі.
Cёньня ў Вільні кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка правёў перамовы з прэзыдэнткай Літвы Далёй Грыбаскаўце, выступіў на беларуска-літоўскай канфэрэнцыі «Беларусь і дзяржавы Балтыйскага мора: новыя магчымасьці для пашырэньня супрацоўніцтва».
Кіраўнік Беларусі прыбыў на беларуска-літоўскі форум і распавёў пра вынікі перамоваў са сваёй літоўскай калегай Далёй Грыбаўскайце.
Сёньня ў Менску ў Нацыянальным архіве адбылася прэзэнтацыя двухтомнага зборніка дакумэнтаў і матэрыялаў “Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…”
Сёньня суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў актывіста Эўрапейскай Беларусі Максіма Сергійца на 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў).
Празь месяц, з 14 па 24 кастрычніка, у Беларусі адбудзецца чарговы перапіс насельніцтва. Чым ён будзе адрозьнівацца ад папярэдняга перапісу 1999 году?