Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што найбліжэйшым часам, пасьля вяртаньня з ЗША, мае намер сустрэцца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Прадстаўнікі аб’яднаных дэмсілаў перадалі ў генпракуратуру Беларусі зварот 50-ці па факце фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.
Беларускі ўрад прапануе ўвесьці абавязковую дактыляскапічную рэгістрацыю ваеннаабавязаных. Адмысловыя дапаўненьні і зьмены ў закон “Аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі” паступілі ў Палату прадстаўнікоў.
Польскі сойм прыняў рэзалюцыю з асуджэньнем уварваньня Чырвонай Арміі 17 верасьня 1939 году ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну, якія паміж дзьвюма ўсясьветнымі войнамі ўваходзілі ў склад польскай дзяржавы.
Неўзабаве ў Беларусі выставяць на продаж цэлы сьпіс старадаўніх сядзібаў. Як паведамілі ў Міністэрстве культуры, у краіне каля 190 сядзібна-паркавых і палацавых комплексаў, і 63 зь іх нікім не выкарыстоўваюцца. Як ідзе распродаж сядзібаў?
39-гадовы Іван П. з Гомелю займаецца аптовым гандлем, мае фірму. У бізнэсе — каля 12-ці гадоў. Прыехаў у Менск дзеля ўдзелу ў саміце прадпрымальнікаў “За права прадпрымаць”.
Алена Лашчыніна зь Менску каля васьмі гадоў у прадпрымальніцтве, кіруе прыватным ўнітарным прадпрыемствам “Камелен”.
Cёньня ў сядзібе ТБМ адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Ўладзімера Арлова “Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся” з кнігарні “Наша ніва”.
41-гадовы прадпрымальнік Уладзімер Катрыдж зь Берасьця займаецца гандлем праз шапікі. Каля сямі гадоў у прадпрымальніцтве.